Аб нас
Установа аховы здароўя Мінскі гарадскі кілінічны анкалагічны дыспансер (МГКАД) cпецыялізаваная анкалагічная ўстанова Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе дыягностыку, хірургічнае, камбінаванае і Комплекснае лячэнне хворых з пухлінамі разнастайных лакалізацый, а таксама іх дыспансернае назіранне і рэаблітацыю.
У цяперашні час Мінскі гарадскі кілінічны анкалагічны дыспансер – моцная спецыялізаваная лячэбна-прафілактычная ўстанова, якая ўключае:
Паліклініка
забяспечвае дыспансернае назіранне больш чам за
72 000
анкалагічных хворых
абслугоўвае
357 000
наведванняў у год
Cтацыянар
разлічаны на
644
ложкаў
выконвае лячэнне больш за
36 000
хворых у год
Cтацыянар мае ў сваім складзе:
- 360 хірургічных ложкаў,
- 140 радыялагічных,
- 90 хіміятэрапеўтычных,
- 24 ложкаў аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі,
- 30 ложкаў для рэабілітацыі пралечаных анкалагічных хворых
У дыспансеры ў год выконваецца больш за 10000 у тым ліку 440 высокатэхналагічных і 2500 складаных хірургічных умяшальніцтв. Гэта аперацыі на страўніку, кішачніку, лёгкіх, органах міжсцення, нырках, наднырачніках, мачавіку, жаночых і мужчынскіх палавых органах, малочнай залозе, шчытападобнай залозе, мяккіх тканках, лімфатычнай сістэме і іншых лакалізацыях пухлінаў.
На базе ўстановы функцыянуе рэспубліканскі цэнтр пухліннай паталогіі шчытападобнай залозы, у якім аказываецца высокакваліфікаваная дапамога грамадзянам РБ і замежнікам з пухлінамі шчытападобнай залозы.
Каля 33000 пацыентаў атрымліваюць хіміятэрапеўтычнае і больш за 40000 промневае лячэнне з выкарыстаннем дыстанцыйнай і ўнутрыполасцевай гаматэрапіі, брахітэрапіі, кароткафокуснай рэнтгенатэрапіі і лячэнне радыёізатопамі.
Абсталяванае сучаснай дыхальнай і наркознай апаратурай аддзяленне рэанімацыі актыўна садзейнічае спрыяльным зыходам у самай складанай катэгорыі хворых.
Дыягнастычныя аддзяленні маюць сучаснае абсталяванне: два кампутарных тамографа GE Optima; магнітна-рэзанансны тамограф Optima 1,5Т; мамограф з магчымасцю томасінтэзу GE MS; ультрагукавыя апараты экспертнага класа. Аддзяленні промневай тэрапіі абсталяваны лінейнымі паскаральнікамі Versa і Infinity з магчымасцю радыёхірургіі.
Клініка-дыягнастычная, цыталагічная і марфалагічная лабараторыі поўнасцю забяспечваюць патэбы клінікі ў экстранай і планавай лабараторнай дыягностыцы.
На працягу 2018 г. укаранёна больш за 20 відаў новых метадаў і методык лячэння злаякасных новаўтварэнняў, у тым ліку прывентыўная тырэаідэктамія ў носьбітаў гена медулярнага рака шчытападобнай залозы, выяўленне строжневага лімфавузла з выкарыстаннем навігацыйнай сістэмы інтрааперацыйнай дыягностыкі, усе віды эна- і экзагеннай мамапластыкі пры аперацыях на малочнай залозе, больш 10 новых методык хіміятэрапеўтычнага і промневага лячэння.
27.12.2017 г. уведзены ў эксплуатацыю радыялагічны корпус, які мае сучаснае абсталяванне. У 2018 г. працягваліся працы па аб'екце «Мадэрнізацыя карпусоў УАЗ Мінскі гарадскі кілінічны анкалагічны дыспансер з будаўніцтвам новага радыялагічнага корпуса, а менавіта пачата 3Б чарга рэканструкцыі, у цяперашні момант узведзена 4 паверхі новага корпуса, ідзе ўзгадненне пераліку медыцынскага абсталявання.
У рамках бягучага ремонту працягваюцца планавыя рамонтныя працы ў структурных падраздзяленнях дыспансера (аддзяленне рэабілітацыі, аддзяленне практалогіі і г.д.), завершаны рамонтныя працы ў 2-х аперацыйных залах 3-га корпуса.
Усё абсталяванне, якое ўсталявана пры будаўніцтве новага 6-га корпуса (уведзены ў эксплуатацыю 27.12.2017 г.), засвоена, аддзяленне ядзернай медыцыны выйшла на праектную моц і працуе ў поўным аб’ёме.
Працягнута праца па ўдасканаленню ранняй дыягностыкі злаякасных новаўтварэнняў і скрынінгавыя мерапрыемствы.
Нашы перавагі
Нашы ўрачы выконваюць высокатэхналагічныя хірургічныя ўмяшанні
рэконструктыўныя аперацыі на жаўцявыводзячых і мочавыводзячых шляхах;
відэаасістыраваныя таракальныя аперацыі (выдаленне пузлінаў лёгкіх і міжсцення);
мастэктамія з першаснай і адтэрмінаванай мамапластыкай імплантантам.
Cучасная медыцынская апаратура, якая адпавядае міжнародным стандартам
Лінейныя паскаральнікі VERSA HD, INFINITY для правядзення промневай тэрапіі пухлінаў усіх лакалізацый;
Магнітна-рэзанансны тамограф 2014г. вырабу OptimaMR 450w, GEMedical Systems LLS, USA;
Кампутарны тамограф 2013г. вырабу Optima CT660, GE Medical Systems, USA;
Мамаграфічны рэнтгенаўскі апарат 2014г. вырабу Senographe Essential GEMS, SCS France;
АplioTUS-A500 (УЗІ № 4), 2014 год. Клас апарата 4.
Камфортнасць знаходжання
Клініка знаходзіцца ў цэнтры горада, па лініі метро;
Ёсць паркоўка;
Маецца 4 палаты камфортнага знаходжання, якія абсталяваны лядоўняй, тэлевізарам, душавой кабінкай, сан.вузлом. Пры жаданні шпіталізавацца ў палату павышанай камфортнасці неабходна звятрацца да загадчыка аддзяленнем.

У МГКАД працуе больш за 1100 супрацоўнікаў
262
урачэй, сярод якіх
16
кандыдатаў медыцынскіх навук,
149
маюць вышэйшую і першую каліфікацыйныя катэгорыі
427
сярэдніх медыцынскіх працоўнікаў,
240
з якіх маюць першую і вышэйшую катэгорыю
На базе анкадыспансера працуе:
- кафедра анкалогіі БДМУ,
- кафедра ультрагукавай дыягностыкі БелМАПО,
- Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пухлінаў шчытападобнай залозы,
- гарадская анкаМРЭК.
МГКАД з’яўляецца базавай ўстановай медыцынскага вучылішча павышэння кваліфікацыі сярэдніх медыцынскіх працоўнікаў