Гісторыя ўстановы

Мінскі гарадскі кілінічны анкалагічны дыспансер (МГКАД) быў арганізаваны па загаду Наркам аховы здароўя Беларускай ССР у 1934 годзе як Рэспубліканскі, хоць і меў у сваім складзе штат з 2-х урачоў, медсястры і медстатыстыка.

Дыспансер змяшчаўся на базе клінічнага гарадка I - ай гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. Узначаліў першы ў рэспубліцы онкадыспансер загадчык кафедрай факультэтскай хірургіі Мінскага медінстітута праф. Корчыц Я.В., якім былі закладзены асновы арганізацыі дыспансернага абслугоўвання анкалагічных хворых, пачата падрыхтоўка анкалагічных кадраў. Нягледзячы на самыя складаныя ўмовы пасляваеннага часу ўжо ў снежні 1944 года быў адноўлены Рэспубліканскі анкалагічны дыспансер. У 1945 г. Савнаркамам СССР было прынята Пастанаўленне ад 24 траўня 1945 г. N 935 "Аб развіцці анкалагічнай дапамогі ў СССР", пасля чаго пачалося бурнае развіццё анкалагічнай слубы. Ужо ў 1949 г. Мінскі онкадыспансер стаў буйным арганізацыйна-метадачным і лячэбна-дыягнастычным цэнтрам. У яго складзе функцыянавалі хірургічны, гінекалагічны, радыялагічны, рэнтгентэрапеўтычны, арганізацыйна-метадычны кабінеты, клінічная і патагісталагічная лабараторыі. У 1948-50 гг. дыспансерам кіраваў вядомы хірург, канд.мед.навук, дацэнт Н.І. Бобрык.

У 1948 годзе праведзена першая Рэспубліканская анкалагічная канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел 250 дэлегатаў з розных гарадоў БССР і больш за 150 чалавек з іншых рэспублік СССР. Пачалося будаўніцтва радыялагічнага корпуса. з 1951г. па 1960г. Мінскі онкадыспансер узначалівала Паддубная Таццяна Цімафееўна - урач-хірург. канд.мед.навук. Актыўна ўдзельнічала ў Вялікай айчыннай вайне 1941-1945г., працавала ў шпіталях ад медсамбата да армейскай медыцынскай базы. Плённа працавала па арганізацыі анкалагічнай службы, падрыхтоўцы анкалагічных кадраў, прапагандзе прафілактыкі злаякасных пухлінаў сярод насельніцтва. Абагульніла вопыт працы дыспансера па ранішняму выяўленню рака малочнай залозы. У дыспансеры шырока сталі выкарыстоўвацца ў лячэнні радыёлагічныя метады з выкарыстаннем зачыненых і адчыненых (вадкіх) крыніц. Удастоена звання "Заслужаны ўрач БССР".

З 1960г. па 1987г. дыспансерам бяссменна кіраваў урач-радыёлаг Казліцін Віктар Аляксандравіч. У 1961г. на тэрыторыі 1-ай ГКБ завершана будаўніцтва радіёлагічнага корпуса. У гэты перыяд праводзіцца сур’ёзная праца па зніжэнню ўзроўня занядбанасці анкалагічных хворых. У штат дыспансера ўведзена радыёізатопная лабараторыя, якая палепшыла якасць дыягностыкі пры штамлікіх пухлінах. З 1960 г. онкадыспансер выконваў функцыі гарадскога і абласнога, абслугоўваючы насельніцтва г.Мінска і Мінскай вобласці. З 1977 г. дыспансер стаў толькі гарадскім. У 1978г. у падпарадкаванні онкадыспансера быў пераданы радыёлагічны корпус і стацыянарныя онкааддзяленні I - ай ГКБ, а таксама былі адчынены новыя аддзяленні ў галоўным корпусе - усяго на 280 ложкаў. У 1985 г. завершана рэканструкцыя галоўнага корпуса дыспансера.

З 1987г. па 1999 гг. галоўным урачом быў анколаг-хірург, канд.мед.навук Рэбека Віктар Якаўлевіч. Рост анкалагічных захворванняў у г. Мінску, у т.л. у сувязі з аварыяй на ЧАЭС, патрабаваў павялічыць моц гарадскога онкадыспенсера. Адчынена другое радыялагічнае аддзяленне на 60 ложкаў. Створана і абсталявана навейшай апаратурай аддзяленне ядзернай медыцыны і дзённы стацыянар. З’явілася аддзяленне аднаўленчага лячэння і рэабілітацыі, а таксама аддзяленне анкалагічнай прафілактыкі, створана аперацыйнае аддзяленне і аддзяленне рэанімацыі. У 1995г онкадыспансеру перададзены будынак быўшай 4-ай гарадской паліклінікі, частка аддзяленняў змясцілася ў тэрапеўтычным корпусе I - ай ГКБ, пачата будаўніцтва хірургічнага корпуса на 120 ложкаў і праектаванне рэканструкцыі радыялагічнага корпуса АД.

У рамках ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС па рашэнню Урада РБ у 1990 г. на базе онкадыспансера быў створаны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пухлінаў шчытападобнай залозы (РНПЦ АШЗ). За гэты перыяд часу Цэнтр атрымаў міжнароднае прызнанне за заслугі ў галіне лячэння дзяцей хворых на рак шчытападобнай залозы. да 2003 г кіраваў цэнтрам акадэмік НАН РБ, прафесар, Заслужаны ўрач РБ Дзямідчык Я. П. У цяперашні час кіраўніком цэнтра з’яўляецца член-карэспандэнт НАН РБ прафесар Дзямідчык Ю.Я.

У сакавіку 2000 г. назначаны галоўным урачом Гедрэвіч Зігмунд Эдуардавіч, канд.мед.навук, дацэнт.

У чэрвені 2000г. уведзена ў строй першая чарга новага палатнага корпуса ў якім разгорнуты прыёмна-дыягнастычнае, онкахірургічнае №2 і №3 аддзяленні, цэнтральная цыталагічная лабараторыя. У жніўні 2001г. уведзена другая чарга новага палатнага корпуса, дзе разгорнуты аперацыйны блок, які мае сучаснае абсталяванне, онкахірургічнае аддзяленне N4, аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі. У гэты ж перыяд на вызваленых плошчах разгорнута онкагінекалагічнае аддзяленне на 60 ложкаў. Выкананы рамонт паліклінікі. У 2002 годзе разгорнуты стацыянарныя ложкі ў аддзяленні медыцынскай рэабілітацыі. Новы корпус даабсталяваны сучасным медыцынскім абсталяваннем.

У 2008 годзе прынята рашэнне за кошт сродкаў гарадскога бюджета пачаць рэканструкцыю карпусоў анкалагічнага дыспансера з будаўніцтвам новага радыёлагічнага корпуса на 120 ложкаў.

У цяперашні час Мінскі гарадскі кілінічны анкалагічны дыспансер - моцная спецыялізаваная лячэбно-прафілактыченая ўстанова ўключае: паліклініку і стацыянар.

Гэта аперацыі на страваводзе, страўніку, кішачніку, печані, падстраўніцы, лёгкіх, органах міжсцення, нырках, наднырачніках, мачавіку, жаночых і мужчынскіх палавых органах, малочнай залозе, шчытападобнай залозе, мяккіх тканкаў, лімфатычнай сістэме і іншых лакалізацыях пухлінаў. Выконваюцца пластычныя і рэканструктыўныя аперацыі па аднаўленню страчаных функцый. Каля 4000 пацыентаў атрымліваюць хіміятэрапеўтычнае і больш за 3000 промневае лячэнне з выкарыстаннем дыстанцыйнай і ўнутрыполасцевай гаматэрапіі, брахітэрапіі, кароткафокуснай рэнтгенатэрапіі і лячэнне радыяізатопамі. Шырока выкарыстоўваюцца методыкі агульнай і лакальнай СВЧ-гіпертэрміі, лазарнай і электрадэструкцыі пухлінаў. Абсталяванае сучаснай дыхальнай і наркознай апаратурай аддзяленне рэанімацыі актыўна спрыяе добрым зыходам у самай цяжкай катэгорыі хворых.

Клінікадыягнастычная, цыталагічная і марфалагічная лабараторыі поўнасцю забяспечваюць патрэбы клінікі ў экстранай і планавай лабараторнай дыягностыцы.

На базе онкадыспансера працуюць кафедры анкалогіі БДМУ БЕЛМАПО, Рэспубліканскі цэнтр пухлінаў шчытападобнай залозы, гарадская онкаМРЭК.

З 2011 галоўным урачом МГКАД назначаны Каранік Уладзімір Сцяпанавіч.

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика