Аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі

Загадчык ААіР

Пермякоў І.В.
урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі УАЗ МГКАД

Тэл. +375 17 290 78 36

 

 

ААіР УАЗ МГКАД арганізавана 1 чэрвеня 1978г. Моц структурнага падраздзялення складае 18 ложкаў з палатай абуджэння ў складзе.

Аддзяленне абсталявана імпартнай і айчыннай высокатэхналагічнай сучаснай апаратурай і мае ўсё неабходнае абсталяванне для аказання якаснай анестэзіялагічнай і рэанімацыйнай дапамогі грамадзянам РБ і іншых дзяржаў.

Увесь медыцынскі персанал аддзялення атэставаны, больш за 60% урачэбнага персаналу мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі.

Сіламі аддзялення ў УАЗ МГКАД штогод праводзіцца больш за 8,5 тысяч наркозаў, шырока ўжываюцца разнастайныя віды камбінаваных анестэзій з выкарыстаннем методык рэгіянарнага абязбольвання, замяшчальная ныркавая тэрапія.

Больш за 2 тысячы пацыентаў у год атрымліваюць на базе аддзялення сучасную інтэнсіўную тэрапію, адэкватнае абязбольванне і догляд пасля перанесеных складаных і высокатэхналагічных аператыўных умяшальніцтв на органах брушной і грудной паражнінаў, малочнай і шчытападобнай залозе, а таксама пухлінах іншых лакалізацый.

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика