Аддзяленне пухлінаў галавы і шыі

 

 

Загадчык АПГШ

Пісарэнка Артур Міхайлавіч

Тэл. +375 17 331 90 46

Старшая медсястрa

Багдановіч Людміла Адольфаўна

Тэл. +375 17 331 90 46

Ардынатарская
Тэл. +375 17 331 56 18

Супрацоўнікі аддзялення:

Палубінскі Андрэй Леанідавіч

Марупаў Бахціер Рахімавіч

Хоміч Наталля Віктараўна

Ладуцька Надзея Ігараўна

Дабрыян Святлана Васільеўна

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Гісторыя аддзялення

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС прывяла да рэзкага павелячэння колькасці пацыентаў з пухлінамі шчытападобнай залозы ў РБ. Аддзяленне створана ў 1990 годзе па ініцыятыве загадчыка кафедрай анкалогіі МДМІ прафесара Е.П.Дземідчыка. Аддзяленне стала ядром і функцыянальным падраздзяленнем заснаванага ў 1997 годзе Рэспубліканскага цэнтра пухлінаў шчытападобнай залозы. За прашэдшы час накоплены вялікі вопыт дыягностыкі і лячэння разнастайных хвароб шчытападобнай залозы ў дарослых і дзяцей, вынікі лячэння пацыентаў супараўнальны з найлепшымі клінікамі свету, якія займаюцца лячэннем такіх пацыентаў.

Штогод у аддзяленні, якое разгорнута на 60 ложкаў, праводзіцца больш за 2200 аперацый.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці АПГШ з’яўляюцца распрацоўкі новых і аптымізацыя існуючых метадаў дыягностыкі і лячэння пухлінаў галавы і шыі, дыференцыраванае іх ужываннее і ўкараненне ў клінічную практыку. Праводзіцца хірургічнае, камбінаванае, rомплекснае лячэнне пацыентаў з пухлінамі наступных лакалізацый: скуры і мяккіх тканкаў галавы і шыі, пры неабходнасці з аднамомантнай рэканструкцыяй тканкавых дэфектаў разнастайнымі спосабамі; шчытападобнай і парашчытападобнай залозаў; слінных залозаў; метастатычных пашкоджанняў лімфатычных вузлоў шыі. Прымянне ўсіх сучасных метадаў дыягностыкі дазваляе ўдакладніць форму пухліны, яе распаўсюджаннасць і выбрать аптімальную тактыку лячэння.

Урачэбны персанал  аддзялення рэгулярна прымае ўдзел у навукова-даследчай працы, беларускіх і міжнародных навуковых канферэнцыях, укараняючы ў практыку перадавыя медыцынскія тэхналогіі.

Магчымасці аперацыйнага АПГШ дазваляюць праводзіць складаныя і высокатэхналагічныя хірургічныя ўмяшальніцтвы, уключаючы інтрааперацыйнае правядзенне нейраманіторынгу вяртальных гратанных нерваў, эндаскапічныя апераці на шчытападобнай і парашчытападобнай залозах, аперацыі на грудной клетке пры ўнутрыгрудным знаходжанні пухлінаў шчытападобнай залозы, аўтатрансплантацыя тканкі парашчытападобных залозаў. Штогод павялічваецца колькасць праводзімых высокатэхналагічных аперацый. Праводзіцца ранняя пасляаперацыйная рэабілітацыя  на базе ДУ РНПЦ медыцынскай экспертазы і рэабілітацыі «Гарадзішча».

На сёняшні дзень АПГШ адпавядае міжнародным патрабаванням па абсталяванню апаратурай і прафесійнаму ўзроўню хірургаў-анколагаў, якія маюць сертыфікаты аб стажыроўках у шматлікіх замежных клініках. Лячэнне хворых на рак і іншыя новаўтварэнні шчытападобнай залозы праводзіцца па адзіных міжнародных пратаколах.

Добрая якасць пасляаперацыйнай падтрымкі пацыента лекавымі прэпаратамі, высокі ўзровень кваліфікацыі анколагаў, якія штодзённа ажыццяюць шырокія хірургічныя ўмяшальніцтвы ў хворых на злаякасныя новаўтварэнні, сфарміраваны гадамі дружны і згуртаваны калектаў - усё гэта дае анкалагічным пацыентам рэальную магчымасць здабыць здароўе. Дзякуючы высокатэхналагічнай меддапамозе, якая аказваецца ў аддзяленні, хворыя з пухлінамі галавы і шыі могуць  вярнуцца да шчаслівага жыцця, стаць паўнавартаснымі і паспяховымі членамі грамадства.

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика