Аддзяленне ультрагукавай дыягностыкі

 

Загадчык АУГД, к.м.н., дацэнт

Гумінскі Аляксандр Міхайлавіч

Тэл. +375 17 202 11 46

Развіццё анкалагічнай службы пастаянна патрабуе ўдасканалення метедаў промневай дыягностыкі. Першы кабінет ультрагукавай дыягностыкі ў дыспансеры быў адчынены ў 1991 годзе. да 2010 года служба ўльтрагукавай дыягностыкі існавала як падраздзяленне рэнтгеналагічнага аддзялення. У 2011 годзе ў МГКАД адчынілася аддзяленне ўльтрагукавай дыягностыкі.

За гэтыя гады яно пераўтварылася ў буйнейшую ў горадзе дыягнастычную службу, якая аб’ядноўвае ў сваім складзе 7 ультрагуковых кабінетаў, якія маюць сучаснае дыягнастычнае абсталяванне, уключаючы апараты экспертнага ўзроўню. Урачы ў сваёй працы для дасягнення выніку маюць магчымасць ужываць такія сучасныя тэхналогіі як ультрагукавая ангіяграфія ў рэжыме трохмернай субтракцыі), ElastoScan™ (эластаграфія), Multi-Slice View™ (мультыслайсінг), MicroPure (выяўленне мікракальцынатаў). Асаблівасцю працы аддзялення з’яўляецца шырокае ўжыванне методык інтэрвенцыйнай радыялогіі (пункцыі, біяпсіі, аспірацыі) і малаінвазіўнай хірургіі (радыячастотная і лазарныя абляцыі, дрэнажаванне паражнін, аднаўленне прахадзімасці пратокаў)

Урачы аддзялення праходзілі стажыроўку ў клінічных цэнтрах Германіі, Аўстрыі, Расійскай Федэрацыі. Узровень кваліфікацыі пацвярджаецца ўдзелам спецыялістаў аддзялення ў рэспубліканскіх і міжнародных з’ездах і канферэнцыях. Аддзяленне з’яўляецца базай кафедры ўльтрагукавай дыягностыкі ДУА «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі»

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика