Аддзяленне ядзернай медыцыны

 

 

Загадчык АЯМ

Кліменка Дзмітрый Пятровіч

Тэл. +375 17 292 39 09

Старшая медсястра АЯМ

Васілеўская Валянціна Васільеўна

Старшая медсястра блока адчыненых ізатопаў (БАІ)

Белапольская Алена Егораўна

Ядзерная медыцына ў мінскім гарадскім клінічным дыспансеры пачынае сваю гісторыю з 1 чэрвеня 1978 года, калі на базе МГКАД была арганізавана праца двух кансультатыўных кабінетаў радыёізатопнай дыягностыкі. У той час урачамі выкарыстоўваліся ўсяго чатыры дыягнастычныя методыкі і за год праводзілася каля 200 даследванняў. З часам з’явілася патрэба ў выкарыстанні новых метадаў радыёнукліднай дыягностыкі, павялічалася колькасць абслугоўваемых пацыентаў, кабінеты пераўтварыліся ў самастойнае аддзяленне - радыёізатопную лабараторію.

01.02.1996 года рашэннем Мінгарвыканкама ізатопная лабараторыя шляхам аб’яднання з дзесяццю стацыянарнымі ложкамі радыёлагічнага аддзялення была ператворана ў аддзяленне ядзернай медыцыны. Узначаліла аддзяленне загадчыца радыёізатопнай дыягностыкі, дасведчаны арганізатар аховы здароўя і цудоўны ўрач - Сталіна Данілаўна Кірынюк. Пад кіраўніцтвам Сталіны Данілаўны зноў сфарміраванае аддзяленне стала вядучым сярод аддзяленняў рэспублікі, якія выкарыстоўваюць адчыненыя крыніцы іанізуючага апраменьвання ў дыягностыцы і тэрапіі. Урачы, якія працуюць у АЯМ, мелі магчымасць праходзіць спецыялізацыю і курсы павышэння кваліфікацыі не толькі на базе клінік нашай краіны, але і ў Англіі, Францыі, Германіі, Расіі і Літве. Аддзяленне атрымала сучасныя ў той час аднадэтэктарныя аднафатонныя эмісійныя кампутарныя тамографы.

З 08.02.2002 года аддзяленне ўзначаліў Алег Аркадзевіч Бараноўскі. Яго дапытлівасць, адказнасць і працаздольнасць дазволілі яшчэ больш разнастаіць дыягнастычныя магчымасці аддзялення, правесці аналіз шматгадовага ўнікальнага вопыта радыёёдтэрапіі высокадыферэцыраванага раку шчытападобнай залозы, ацаніць стан ядзернай медыцыны рэспублікі ў параўнанні з еўрапейскімі стандартамі.

Зробленную працу было б немагчыма выканаць паза зладжаннага калектыва высокакваліфікаваных урачоў, медыцынскіх сясцёр і малодшага медыцынскага персаналу, якім з 01.01.2007 года кіравала Гурэцкая Святлана Феліксаўна. У розныя гады ў аддзяленні працавалі ўрачы: Ірына Яўгенаўна Сідарава, Бахціёр Рахімавіч Марупаў, Антошына Алена Вячаславаўна, Людміла Віктараўна Самусік, Святлана Іванаўна Готта, Алена Яўгенаўна Прахарэнка, Таццяна Іосіфаўна Калола. Старшымі медыцынскімі сёстрамі аддзялення і блока адчыненых ізатопаў працавалі Васілеўская Валянціна Васільеўна, Піцерская Ала Сяргееўна, Белапольская Алена Ягораўна.

У цяперашні час аддзяленне ядзернай медыцыны МГКАД праводзіць радыйнуклідныя даследванні па 18 асноўных методыках, выкарыстоўваючы такія ізатопы, як Tc-99m, I-131, Ga-67. Даследванне праводзіцца на 4-х гамма-камерах і дапамагае як у адзнаке фунцыянальнага стану органаў і сістэм, так і ў выяўленні распаўсюджаннасці пухліннага працэсу. На працягу года выконваецца больш за 14 000 даследванняў.

Аддзяленнем набыты ўнікальны вопыт па правядзенню тэрапіі і дыягностыкі, з выкарыстаннем радыёактыўнага ёду, пацыентам, якія пакутуюць ад дыферэнцыраваных формаў раку шчытападобнай залозы і хваробы Грэйвса-Базедава. Штогод у АЯМ 600-720 пацыентаў з захворваннямі шчытападобнай залозы атрымліваюць спецлячэнне і дыягностыку, акрамя таго рэалізуецца да 40 курсаў паліятыўнай тэрапіі з ужываннем прэпарата “Metastron” - Sr 89 у асоб, якія пакутуюць ад распаўлюджаннага пухлявога працэса з пашкоджаннем касцяной сістэмы.

На фатаздымку з лева на права Бараноўскі А.А (заг.АЯМ з 04.2002 па 12.2006гг), Кірынюк С.Д. (заг.АЯМ з 01.1995 па 04.2002гг), Гурэцкая С.Ф. (заг.АЯМ з 01.2007 па 05.2016гг), паставая мед.сястра Старынская В.В.)

У аддзяленні працуюць урачы радыёнукліднай дыягностыкі Гурэцкая Святлана Феліксаўна, Камасіна Ганна Георгіеўна, Кісялёва Ларыса Эдуардаўна, а таксама ўрачы радыяцыйныя анколагі: Завадская Таццяна Іосіфаўна, і Шарак Алена Віктараўна

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика