Анкагінекалагічнае аддзяленне

Загадчык АГА, к.м.н.
Варэнік Аляксандр Анатольевіч
Тэл. +375 17 290 78 42
Анкагінекалагічная служба аддзялення прадстаўлена кваліфікаванымі спецыялістамі, сучасным абсталяваннем, што дазваляе ў поўным абъёме забяспечыць дыягностыку і лячэнне.
У сваім складзе мае 50 хірургічных ложкаў.
Тут праводзіцца хірургічнае лячэнне хворых з дабраякаснымі і злаякаснымі пухлінамі маціцы, прывескаў і знешніх палавых органаў. Выконваюцца ўсе віды стандартных і камбінаваных хірургічных аперацый, якія выкарыстоўваюцца ў анкалогіі.
Адначасова на базе аддзялення праводзяцца сеансы перадаперацыйнай кантактнай промневай тэрапіі хворым на рак цела маціцы і інвазіўнымі формамі рака шыйкі маціцы.
Пры дысплазіі і перадінвазіўным раку шыйкі маціцы ў жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту праводзяцца арганазахоўваючыя аперацыі: нажавая конусавідная эксцызія шыйкі маціцы, ампутацыя шыйкі маціцы.
Пры інвазіўным раку шыйкі маціцы ў жанцын рэпрадуктыўнага ўзросту выконваецца радыкальная аперацыя з транспазіцыяй мацінцаў з мэтай вывядзення іх з зоны пасля аперацыйнага апраменьвання.
У аддзяленні выконваецца гістэраскапічнае даследванне з прадпухліннай паталогіяй эндэметрыя, а таксама гістэрарезэктаскапія.
На базе аддзялення праходзяць падрыхтоўку ўрачы-стажоры гарадскіх ЛПУ і клінічныя ардынатары