Анкахірургічнае аддзяленне №3

 

 

Загадчык ОХА №3

Масанскі Ігар Леанідавіч

Тэл. +375 17 296-69-32

Адчынена ў складзе дыспансера з 1 жніўня 2000 г.

Аддзяленне разгорнута на 50 ложкаў, адрозніваецца сучасным інтэр’ерам, палепшанымі ўмовамі знаходжання пацыентаў.

Урачы прайшлі стажыроўкі па спецыяльнасці ў вядучых клініках Германіі і Ізраіля.

У аддзяленні выконваюцца ўсе віды хірургічных аперацый у хворых з пухлявымі захворваннямі нырак, наднырачнікаў, мачацечнікаў, мачавіка, прастаты, цэўкі, знешніх мужчынскіх палавых органаў, пазаорганных пухлінаў пазабрушыннай прасторы, праводзяцца комплексныя і камбінаваныя метады лячэння на падставе сучасных стандартаў.

За час працы ў практыку ўкаранены і паспяхова выконваюцца тонка- і тоўстакішачная пластыка мачавіка пасля яго выдалення  з прычыны раку, радыкальная і нервазахоўваючая, прастатэктамія, органазахоўваючыя аперацыі пры лячэнні злаякасных пухлінаў нырак, рэканструктыўныя аперацыі пры просттраўматычных і постпромневых якасных пухлінаў нырак, рэканструктыўныя аперацыі пры посттраўматычных і постпромневых мачавікапохвавых свішчах, усе віды відэалапараскапічных і трансурэтральных эндаскапічных аперацый пры пухліннай паталогіі нырак, наднырачнікаў, прастаты і мачавіка, у тым ліку ва ўмовах фотадынамічнага кантролю (PDD), малаівазіўныя метады дыягностыкі і лячэння з ужываннем ўльтрафіялетавага даследвання (біяпсія пухлінаў органаў брушной паражніны і пазабрушыннай прасторы, лячэнне кіст нырак пункцыйным метадам, дрэнажаванне пасляаперацыйных лімфатычных кіст, тракарная нефра- і цыстастамія, радыячастотная абляцыя пухлінаў парэнхіматозных органаў).

За год у аддзяленні аказываецца спецыялізаваная хірургічная дапамога больш за 1200 хворым.

 

 

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика