Анкахірургічнае аддзяленне №4
Загадчык ОХА №4
Маўрычаў Віктар Юр’евіч
Тэл. +375 17 202 11 56

Аддзяленне знаходзіцца на 6 і 7 паверхах новага палатнага корпуса і разгорнута на 40 ложкаў.
Маюцца аднамясцовыя палаты з палепшанымі ўмоавамі знаходжання пацыентаў.
Аддзяленне мае сучаснае медыцынскае абсталяванне, мае ў сваім складзе бронхаскапічны кабінет, аддзел рэнтгеналагічных і ўльтрагукавых даследванняў, кампутарнай тамаграфіі.
У аддзяленні штогод атрымліваюць хірургічнае лячэнне каля 600 хворых злаякаснымі і дабраякаснымі пухлінамі лёгкіх, міжсцення, стрававода, страўніка і грудной клеткі.
Разам з стандартнымі аперацыямі пры анкалагічных захворваннях органаў грудной клеткі ў аддзяленні шырока выконваюцца камбінаваныя аперацыі з аднамомантавай гастраэзафагапластыкай і трахеабранхапластыкай.
У складзе аддзялення маецца спецыяльная эндаскапічная аперацыйная, дзе штодня выконваюцца малаінвазіўныя відэатарака- і лапараскапічныя дыягнастычныя і лячэбныя аперацыі на орграны грудной і брушной паражнінаў, у прыватнасці, па выдаленню дабраякасных пухлінаў лёгкіх, міжсцення, грудной клеткі, аднексэктаміі