Анкалагічнае аддзяленне малаінвазіўнай хірургіі

 

Загадчык ААМХ

Літохін Уладзімір Іванавіч

Тэл. +375 17 331 44 54

ААМХ разгорнута ў 1995 г. з мэтай пераразмеркавання і абмежавання патока хворых, якія накіроўваюцца на шпіталізацыю ў профільныя аддзяленні.

У склад аддзялення ўключаны:

  1. прыёмны пакой,
  2. стацыянар на 30 ложкаў,
  3. перавязачны,
  4. працэдурны кабінеты,
  5. кабінет функцыянальнай дыягностыкі,
  6. даведачная МГКАД.

Урачэбны склад прадстаўлены тэрапеўтам, неўролагам, эндакрынолагам, кардыёлагам, урачом функцыянальнай дыягностыкі, урачамі анколагамі-хірургамі.

Прыёмны пакой ажыццяўляе шпіталізацыю хворых у профільныя аддзяленні дыспансера.

Урачы-кансультанты ажыццяўляюць кансультацыі пацыентаў, якія маюць спадарожную паталогію і знаходзяцца на лячэнні ў стацыянарных аддзяленнях дыспансера.

Стацыянар ААМХ арганізаваны для ўсталявання дыягназу і ступені распаўсюджаннасці пухліннага працэсу ў хворых з выяўленай спадарожнай паталогіяй, якія не могуць праходзіць даследванне амбулаторна, а таксама пацыенты, якім для ўсталявання дыягназу неабходна выконваць складаныя дыягнастычныя інвазіўныя маніпуляцыі або аперацыі. Такія як: пункцыйныя аспірацыйныя біяпсіі і трэпанбіяпсіі ўнутраных органаў.

У аддзяленні праходзяць дыягностыку каля 1 000 пацыентаў у год. Выконваецца каля 500 лячэбна-дыягнастычных аперацый.

З 01.02.2014 года прыёмна-дыягнастычнае аддзяленне было падзелена на два структурных падраздзялення:

  1. прыёмнае аддзяленне,
  2. анкалагічнае аддзяленне малаінвазіўнай хірургіі

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика