Аперацыйны блок

 

 

Загадчык аперблокам

Дубнавіцкі Пётр Паўлавіч

Тэл. +375 17 331 79 91

Старшая аперблокам

Крайнік Ірына Уладзіміроўна

Тэл. +375 17 331 79 91

Аперацыйны блок, як неад’емная частка хірургічнай службы існуе з 1988 года.

Да гэтага часу аперацыйныя медсёстры ўваходзілі ў штат хірургічных аддзяленняў.

З 2000 года апер. блок прадстаўлены 8 аперацыйнымі (7 планавых і 1 экстраная), якія разлічаны на 12 хірургічных сталоў.

У штаце аддзялення працуе 35 супрацоўнікаў.

Галоўнай задачай працы аперацыйнага блока з’яўляецца забеспячэнне магчымасці правядзення ў поўным аб’ёме ўсіх відаў планавых і экстраных аператыўных хірургічных умяшальніцтваў пры пухлінных працэсах на органах страўнікава-кішачнага тракту, грудной клеткі, мочапалавой сістэмы, шыі, мяккіх тканкаў; прытрымліванне супрацоўнікамі і наведвальнікамі аперацыйнага блока нормаў і патрабаванняў санітарна-гігіенічнага і санітарна-супрацьэпідэміялагічнага  рэжымаў, якія прадугледжаны дзеячымі нарматыўнымі дакументамі, ажыццяўленне пастаяннага кантролю за іх выкананнем.

Выкарыстанне электрахірургічнага генератара, аргона-плазменнага каагулятара, ультрагукавага дыссекатара, механічных зшываючых апаратаў, сучаснага шыўнага матэрыялу даюць магчымасць не толькі больш якасна выконваць хірургічныя ўмяшальніцтвы, але і значна скараціць час аперацыі.

У апошнія гады асабістая ўвага надзяляецца сучасным малаінвазіўным тэхналогіям – эндаскапічным аператыўным умяшальніцтвам пры пухлінах грудной і брушной паражніны, органаў малога лагва.

Для ўдакладнення лакалізацыі пухліннага працэсу ў аперацыйнай маецца магчымасць правядзення рэнтгеналагічнага і УГД-даследвання.

Аперацыйны блок быў у дастатковай колькасці і асартыменце забяспечаны неабходным аднаразовым стэрыльным расходным матэрыялам, антысептычнымі і дэзінфіцыруючымі сродкамі.

За год у аперацыйным блоку выконваецца больш за 7000 аператыўных хірургічных умяшальніцтв

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика