Кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне

Загадчыцца КПА

Курыла Інэса Вікенцеўна

Тэл. +375 17 292 41 21

Кансультатыўна – паліклінічнае аддзяленне з’яўляецца структурным падраздзяленнем УАЗ «МГКАД».

Структура аддзялення

Кансультатыўна – паліклінічнае аддзяленне  (КПА) уключае ў сябе рэгістратуру і цэнтр папярэдняга запісу:

  1. кабінеты кансультатыўнага прыёму – кабінет скуры, практалагічны кабінет, уралагічны кабінет, мамалагічны кабінет, кабінеты агульных анколагаў, гінекалагічны кабінет, кабінет ЛОР – анколага;
  2. кабінет паліатыўнай дапамогі;
  3. працэдурны, хірургічны, сматравыя кабінеты;

У штат аддзялення ўключаны раённыя анколагі, біёлаг- генетык.

Час працы з 8:00 да 20:00 з пядзелка па пятніцу, у суботу з 9:00 да 15:00 (дзяжурны ўрач). Нядзеля і святочныя дні – выходны.

Запіс на прыём у ўрача-анколага ажыццяўляецца праз рэгістратуру кол – цэнтра па тэлефонах: 237-32-90, 290-04-76 (з панядзелка па пятніцу) або пры асабістым звароце ў любое акно рэгістратуры з 8:00 да 20:00 (з панядзелка па пятніцу).

Падставай для прыёма ў кансультатыўна-паліклінічным аддзеленні УАЗ “МГКАД” з’яўляецца накірунак на кансультацыю ўсталяванага ўзору, выдадзены паліклінікай, падначаленай Камітэту па ахове здароўя.

Згодна загаду Міністэрства аховы здароўя № 60 ад 06.07.2018г. і на падставе ліста Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама № 4-05-604 ад 10.03.2000г. пацыенты пры накіраванні на кансультацыю ў УАЗ “МГКАД” павінны быць даследванны ў поўным аб’ёме згодна з пералікам па профілю захворвання ў паліклініцы па месцу жыхарства і кансультаваны раённым анколагам. Адказнасць за паўнату даследвання і якасць афармлення дакументацыі нясе накіроўваючая медыцынская ўстанова.

Для пацыентаў пасля выпіскі з стацыянараў і знаходзячыхся на лячэнні падставай для прыёму можа з’яўляцца эпікрыз стацыянарнага лячэння.

Для асоб прызыўнога ўзроста падставай для прыёму з’яўляецца накірунак міжраённых медыцынскіх камісій.

У рэгістратуры кансультатыўна-паліклінічнага аддзялення на пацыента афармляецца медыцынская дакументацыя згодна з патрабаваннямі, якія ўсталяваны Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Абслугоўвання іншагароднега пацыента для кансультацыі і дыспансернага (дынамічнага) назірання ў кансультатыўна-паліклінічным аддзяленні УАЗ “МГКАД” ажыццяўляецца па дазволу адміністрацыі, пры сабе неабходна мець дазвол на прымацаванне да гарадской паліклінікі і накірунак.

Пацыент або яго законны прадстаўнік пры першасным звароце ў гарадскі анкалагічны дыспансер па накірунку прадастаўляе медыцынскім працоўнікам рэгістратуры наступныя дакументы:

  1. накірунак на кансультацыю;
  2. эпікрыз стацыянарнага лячэння (для хворых, якія знаходзяцца ў стацыянары або пасля выпіскі з стацыянара);
  3. накірунак міжраённай медыцынскай камісіі (для асоб прызыўнога ўзросту);
  4. пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне ўцекача;
  5. пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезда за мяжу іншаземных грамадзян або асоб без грамадзянства, які выданы адпаведным органам дзяржавы прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства або міжнароднай арганізацыяй.

Пры адсутнасці накірунка, пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу і пастаяннае месца жыхарства звярнуўшагася — амбулаторная карта не афармляецца.

Прыём жыхароў г. Мінска без накірунка, жыхароў іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян у планавым парадку, ажыццяўляецца на пратнай аснове згодна з “Палажэннем аб аказанні платных паслуг на базе УАЗ «МГКАД».

На платнай аснове таксама выконваюцца дыягнастычныя даследванні па жаданню пацыента.

Афармленне медыцынскіх паслуг на платнай аснове і аплата выконваецца ў 202 кабінеце (корпус №1) з 08:00 да 19:00. тэлефон 292-91-62, 331-97-58, +375 44 748-48-00.

Пры сабе мець пашпарт.

Афармленне аналізаў на платнай аснове ў 202 кабінеце з 08:30 да 09:30

Прыём урачамі ўсіх спецыяльнасцяў, акрамя ўрача-тэрапеўта кабінета паліатыўнай дапамогі, арганізаваны па запісу.

Амбулаторныя карты захоўваюцца ў арганізацыі аховы здароўя і выдачы на рукі не падлягаюць.

Выдача інфармацыі з медыцынскай дакументацыі з'яўляецца адміністратыўнай працэдурай і даецца грамадзянам у выглядзе выпіскі і ксеракопій даследванняў. Пры неабходнасці, урач вусна, даступнай мовай дае неабходную інфармацыю і тлумачэнні.

Выдача выпісак па дадзеным дыягназe і лячэння ажыццяўляецца ў 321 кабінеце арганізацыйна-метадычнага аддзела УАЗ “МГКАД” з 10:00 да 11:30 і з 13:30 да 15:00 з папярэднім заказам амбулаторнай карты ў рэгістратуры і абавязковай наяўнасцю пашпарта.

Вынікі даследваняў (аналізы, УГД, КТ, ФГДС, рэнтгенаграфія і інш.) выдаюцца лечачым урачом на прыёме.

Кабінет паліатыўнай дапамогі быў створаны ў мэтах удасканалення аказання паліатыўнай і сімптаматычнай дапамогі анкалагічным хворым (118 каб.), графік працы ўрача ўдакладняць у рэгістратуры.

Забор крыві ў працэдурным кабінеце (№103) ажыццяўляецца з 8:30 да 9:30 штодня, акрамя суботы, нядзелі.

З мэтай развіцця стацыянаразамяшчаючых тэхналогій у хірургічным кабінеце КПА выконваюцца малаінвазіўныя хірургічныя ўмяшальніцтвы на скуры пры наяўнасці анкапаталогіі. Адбор пацыентаў на аперацыю ажыццяўляюць урачы аддзялення.

Генетычнае кансультаванне ажыццяўляе біёлаг-генэтык, доктар біялагічных навук (кабінет 315, 3-і паверх) без папярэдняга запісу і без завядзення амбулаторнай карткі. Графік працы неабходна удакладняць у рэгістратуры. Мэта генетычнага консультавання – знізіць захворванне і смяротнасць ад спадчынных формаў раку шляхам ранняга выяўлення захворвання і своечасовага лячэння, задача – пошук здаровых асоб – носьбітаў мутацый, схільных да злаякасных новаўтварэнняў.

Праводзіцца генетычны скрынінг захворвання ракам малочнай залозы, сямейным адэнаматозным паліпозам тоўстай кішкі (САПТК) - спадчынным захворваннем СКТ насельніцтва г. Мінска.

З мэтай паляпшэння аказання спецыялізаванай анкалагічнай медыцынская дапамогі і яе дасягальнасці ва ўсіх цэнтральных раённых паліклініках (ЦРП) города Мінска створаны і ўкамплектаваны анкалагічныя кабінеты.

Знаходжанне раённых анкалагічных кабінетаў у паліклініках горада Мінска

Цэнтральны раён

4 ГП

Фрунзенскі раён

2ЦРП

Кастрычніцкі раён

3ЦРП

Ленінскі раён

6 ЦРП

Завадскі раён

21ЦРП

Маскоўскі раён

25 ЦРП

Савецкі раён

34 ЦРП

Першамайскі раён

19 ЦРП

Партызанскі раён

14 ЦРП

Графік працы раённых урачэй – анколагаў магчыма ўдакладніць у рэгістратуры кансультатыўна-паліклінічнага аддзялення УАЗ “МГКАД” і гарадской паліклінікі.

Тэлефон «гарачай лініі» для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў і паляпшэння арганізацыі працы аддзяленняя 292-41-31, час працы з 09: да 16:00.

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў дзяжурнага адміністратара ў рэгістратуры. У кнігу ўносяцца заўвагі і прапановы грамадзян аб дзейнасці паліклінікі, якасці аказання медыцынскай дапамогі. Тэрмін разглядання зваротаў - 15 дзён.

Для рашэння канфліктных сітуацый і спрэчных пытанняў па працы рэгістратуры можна звярнуцца да дзяжурнага адміністратара.

Калі Вы не задаволены рашэннем Вашаго пытання дзяжурным адміністратарам рэгістратуры, Вы можаце звярнуцца да загадчыцы кансультатыўна-паліклінічным аддзяленнем (224каб). Часы прыёму па асабістых пытанняхпанядзелак з 13.30 да 15.50; чацвер з 9.00 да 11.00.

Штогадовае кантрольнае даследванне ў межах дыспансернага назірання Вы можаце прайсці ў першыя два гады пасля  сканчэння спецыяльнага лячэння ў паліклініцы УАЗ « МГКАД», потым у гарадской паліклініцы па месцу жыхарства з наступнай кансультацыяй па паказчыкам раённага анколага.

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика