Хіміятэрапеўтычнае аддзяленне №1

 

Загадчык ХТА №1

Баранаў Яўген Валер’евіч, кандыдат медыцынскіх навук, урач вышэйшай катэгорыі

Член Еўрапейскага таварыства медыцынскіх анколагаў (ў Рэспубліцы Беларусь з 2011 г), Амерыканскага таварыства клінічнай анкалогіі

Тэл. +375 17 331 96 02

Пасля рэарганізацыі хіміятэрапеўтычнай службы ў 2011 г. хіміятэрапеўтычнае аддзяленне №1 разгорнута на 50 ложкаў.

У хіміятэрапеўтычным аддзяленні №1 праводзіцца лекавае лячэнне пацыентаў з разнастайнымі саліднымі пухлінамі і злаякаснымі лімфомамі. У аддзяленні выкарыстоўваюцца сучасныя цытастатыкі, таргетныя агенты, гарманальныя прэпараты, прэпараты для правядзення імунатэрапіі, бісфасфанаты. Лячэнне праводзіцца на фоне суправаджальнай тэрапіі, уключаючай антыэметыкі, калоніестымулюючыя фактары, эрытрапаэціны і г.д. Пацыенты маюць магчымасць атрымліваць лекавую тэрапію ўнутрывенна – струйна, капельна, у выглядзе сутачных бесперапынных інфузій да 120 гадзін, у тым ліку і праз спецыяльныя порт-сістэмы; унутрыцяглінна; у брушную і плеўральную паражніны; унутр. У выпадку развіцця сімптомаў, звязаных з супрацьпухлявым лячэннем, праводзіцца адпаведная карыгіруючая тэрапія, што дазваляе захаваць высокую якасць жыцця пры правядзенні лячэння.

Супрацоўнікі аддзялення хіміятэрапіі валодаюць інфармацыяй аб усіх сучасных метадах дыягностыкі, лячэння і медыцынскай рэабілітацыі хворых злаякаснымі пухлінамі. Ажыццяўляюць лячэбную і кансультатыўную дзейнасць адпаведна з дзеючымі нацыянальнымі пратаколамі лячэння злаякасных новаўтварэнняў, а таксама рэкамендацыямі Еврапейскага таварыства медыцынскіх анколагаў (ESMO), Амерыканскага таварыства клінічнай анкалогіі (ASCO), Расійскага таварыства клінічнай анкалогіі (RUSSCO).

У аддзяленні ўкараняны і шырока выкарыстоўваюцца агрэсіўныя рэжымы хіміятэрапіі: BEACOPP escalated пры лячэнні Лімфомы Ходжкіна; DA-EPOCH, ICE, DHAP пры лячэнні неходжкінскіх лімфомаў; хіміяімунатэрапія з высокімі дозамі інтэрлейкіна-2 пры лячэнні дысемініраванай меланомы скуры і інш.

Кваліфікацыя спецыялістаў аддзялення дазваляе праводзіць лячэнне злаякасных пухлінаў з выкарыстаннем сучаснай лекавай тэрапіі любой ступені складанасці. Усе супрацоўнікі аддзялення маюць сертіфікаты GCP, якія дазваляюць праводзіць лячэнне па праграмах міжнародных пратаколаў. Супрацоўнікі аддзялення актыўна ўдзельнічаюць у правядзенні міжнародных шматцэнтравых клінічных даследванняў. З моманту заснавання ў 2011 г. супрацоўнікі аддзялення ўдзельнічалі ў правядзенні 14 міжнародных шмацэнтравых клінічных даследванняў.

Урачы аддзялення:

  • Тарачэнка Ганна Аляксандаўна, урач вышэйшай катэгорыі
  • Стук Наталля Уладзіміраўна
  • Скерсь Святлана Станіславаўна
  • Стральцова Вольга Віктараўна, аспірант кафедры анкалогіі БДМУ

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика