Хіміятэрапеўтычнае аддзяленне №2

 

Загадчыца ХТА №2

Дземідава Святлана Анатольеўна

Тэл. +375 17 292 39 45

ХТА арганізавана ў 1977 годзе.

Пасля рэарганізацыі хіміятэрапеўтычнай службы ў 2011 г. хіміятэрапеўтычнае аддзяленне №2 разгорнута на 30 ложкаў у 3 змены, штогод лечыцца каля 15 тысяч пацыентаў.

У хіміятэрапеўтычным аддзяленні №2 праводзіцца лекавае лячэнне пацыентаў з разнастайнымі саліднымі пухлінамі і злаякаснымі лімфомамі. У аддзяленні выкарыстоўваюцца сучасныя цытастатыкі, таргетныя агенты, гарманальныя прэпараты, прэпараты для правядзення імунатэрапіі, бісфасфанаты. Лячэнне праводзіцца на фоне суправаджальнай тэрапіі, якая ўключае антыэметыкі, калоніестымулюючыя фактары, эрытрапаэціны і г.д. Пацыенты маюць магчымасць атрымліваць лекавую тэрапію ўнутрывенна – струйна, капельна, унутрыцяглічна ў брюшную і плеўральную паражніны; унутр. У выпадку развіцця сімптомаў, звязаных з супрацьпухлявым лячэннем, праводзіцца адпаведная карыгіруючая тэрапія, што дазваляе захаваць высокую якасць жыцця пры правядзенні лячэння.

Супрацоўнікі аддзялення хіміятэрапіі валодаюць інфармацыяй аб усіх сучасных метадах дыягностыкі, лячэння і медыцынскай рэабілітацыі хворых злаякаснымі пухлінамі. Ажыццяўляюць лячэбную і кансультатыўную дзейнасць адпаведна з дзеючымі нацыянальнымі пратаколамі лячэння злаякасных новаўтварэнняў, а таксама рэкамендацыямі Еврапейскага таварыства медыцынскіх анколагаў (ESMO), Амерыканскага таварыства клінічнай анкалогіі (ASCO), Расійскага таварыства клінічнай анкалогіі (RUSSCO).

Кваліфікацыя спецыялістаў аддзялення дазваляе праводзіць лячэнне злаякасных пухлінаў з выкарыстаннем сучаснай лекавай тэрапіі любой ступені складанасці. Усе супрацоўнікі аддзялення маюць сертыфікаты GCP, якія дазваляюць праводзіць лячэнне па праграмах міжнародных пратаколаў. Супрацоўнікі аддзялення актыўна ўдзельнічаюць у правядзенні міжнародных шматцэнтравых клінічных даследванняў. З моманту заснавання ў 2011 г. супрацоўнікі аддзялення ўдзельнічалі ў правядзенні 14 міжнародных шмацэнтравых клінічных даследванняў.

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика