Патолагаанатамічная лабараторыя
Загадчык ПАЛ
Фрыдман Міхаіл Валер’евіч
Тэл. +375 17 331 05 96
ПАЛ была створана ў 1995 г. па ініцыятыве прафесара Е.П. Дземідчыка пры гуманітарнай дапамозе грамадскіх арганізацый ФРГ.
ПАЛ выконвае базісныя і дадатковыя гісталагічныя даследванні аперацыйнага і біяпсійнага матэрыялу хворых, якія аперыраваліся ў МГКАД з прычыны пухлінаў шчытападобнай залозы, а таксама кансультуе біяпсійный матэрыал, які паступае з іншых лабараторый.
Сумарны аб’ём даследванняў у год перавышае 20 000.
ПАЛ абсталявана сучаснай апаратурай: мікраскопамі фірм "Leica" і "Olympus", мікратомамі і апаратамі для праводкі і залівання тканкаў "Leica", наборам для імунагістахімічнага даследвання, апаратурай для правядзення тэлекансультацый.
Спецыялісты лабараторыі прайшлі стажыроўку ў міжнародных цэнтрах, якія займаюцца праблемай цірэоіднай паталогіі.
Калектыў лабараторыі прымае актыўны ўдзел у міжнародных праектах па распрацоўцы навукова-практычных аспектаў захворванняў шчытападобнай залозы.