Прыёмнае аддзяленне

 

 

Загадчыца ПА

Сасноўская Тамара Уладзіміраўна

Прыёмнае аддзяленне працуе з 8.00 - 16.00.

Прыёмнае аддзяленне з’яўляецца структурным падраздзяленнем УАЗ «Мінскі гарадскі кілінічны анкалагічны дыспансер», якое забяспечвае:

  1. шпіталізацыю хворых, патрабуючых стацыянарнае лячэнне;
  2. арганізацыю кансультацый спецыялістамі дыспансера іншых лячэбных устаноў на паліклінічным і выязным узроўнях;
  3. арганізацыю працы даведачнага бюро дыспансера;
  4. арганізацыю кансультацый неўролага, тэрапеўта і эндакрынолага пацыентам, якія знаходзяцца на лячэнні ў аддзяленнях установы;
  5. арганізацыю працы кабінета функцыянальнай дыягностыкі для пацыентаў дыспансера;
  6. высокую якасць абслугоўвання хворых;
  7. пастаяннае вывучэнне і аналіз дасягненняў айчыннай і замежнай навукі і практыкі па спецыяльнасці з улікам спецыфікі прыёмнага аддзялення.

Арганізацыя працы

Хворыя шпіталізуюцца ў планавым парадку пасля даследвання ў кансультатыўна-паліклінічным аддзяленні па электроннай чарзе адпаведна графіку шпіталізацыі пацыентаў. У амбулаторнай картцы робіцца адпаведны запіс аб шпіталізацыі, дзе адзначана, у якое аддзяленне паступае хворы, хто накіроўвае хворага на шпіталізацыю. Запіс падцвярджаецца подпісам загадчыка профільным аддзяленнем.

На кожнага хворага, які зноў паступае на стацыянарнае лячэнне, заводзіцца медыцынская картка стацыянарнага хворага.

Хворы праходзіць першасную санітарна-гігіенічную апрацоўку, пераапранаецца і транспартыруецца або суправаджаецца ў аддзяленне.

Для захавання аддзення хворых на час шпіталізацыі працуе гардэроб захавання адзення.

Даведачнае бюро цэнтра ажыццяўляе выдачу падрабяўзнай інфармацыі аб знаходжанні хворага і яго перамяшчэнні па аддзяленням УАЗ «МГКАД».

Кантроль працы прыёмнага аддзялення ажыццяўляецца службовымі асобамі адпаведна нарматыўным дакументам.

Рэарганізацыя аддзялення ажыццяўляецца пры неабхонасці згодна з практычнымі задачамі ў усталяваным заканадаўствам парадку.

 

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика