Радыялагічнае аддзяленне №1

Загадчык РЛА №1

Маісеева Вольга Іосіфаўна
кандыдат медыцынскіх навук, урач радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі

Тэлефоны:

заг. аддзяленнем +375 17 347 50 73

ардынатарская: +375 17 347 50 67

Урачы аддзялення

Віраўлянская Алена Алегаўна, урач радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі

Ганчарова Валерыя Яўгенаўна, урач радыяцыйны анколаг другой катэгорыі

Капуста Алег Анатольевіч, урач радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі

Кісялёва Ірына Яўгенаўна, урач радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі

Прановіч Ірына Міхайлаўна, урач радыяцыйны анколаг першай катэгорыі

Рыжанкова Ірына Анатольеўна, урач радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі

Сідарава Ірына Яўгенаўна, урач радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі

Цярэнцеў Валеры Яўгенавіч, урач радыяцыйны анколаг другой катэгорыі.

Радыялагічнае аддзяленне №1 з’яўляецца структурным падраздзяленнем УАЗ МГКАД. Урачы аддзялення працуюць па сістэме адзінага радыёлага, валодаюць усімі сучаснымі методыкамі правядзення прадпромневай падрыхтоўкі і промневай тэрапіі, маюць кваліфікацыйную катэгорыю. Урачы рэгулярна павышаюць кваліфікацыю, прымаюць удзел у міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, праходзяць навучанне на курсах ESTRO.

Асноўнай задачай аддзялення з’яўляецца забеспячэнне якаснага промневага лячэння анкалагічных пацынтаў у стацыянарных умовах.

Штогод праводзіцца дыстанцыйная промневая тэрапія больш чым за 800 пацыентам і брахітэрапія 400-450 пацыентам.

Дыстанцыйная промневая тэрапія праводзіцца з выкарыстаннем самага сучаснага радыётэрапеўтычнага абсталявання, у склад якога ўваходзяць: лінейныя паскаральнікі электронаў INFINITI і VERSA з компутарнай сістэмай кіравання і пакетам праграм, якія дазваляюць рэалізаваць самыя сучасныя методыкі апраменьвання. Таксама для правядзення дыстанцыйнай промневай тэрапіі маюцца гама-тэрапеўтычныя апараты «Theratron» і «Агат».

Дыстанцыйная промневая тэрапія праводзіцца з выкарыстаннем найбольш сучасных методык апраменьвання, якія дазвалюць апраменьваць пухліны самой складанай канфігурацыі пры мінімальным уздзеянні на навакольныя здаровыя тканкі: 3D канформная промневая тэрапія, IMRT – промневая тэрапія з модуляцыяй інтэнсіўнасці дозы, VMAT – мадуліраваная па інтэнсіўнасці арк-тэрапія, 4D – промневая тэрапія, сінхранізаваная з дыханнем, IGRT – промневая тэрапія, якая кіруецца па выявах, ABC – апраменьванне з кантролем дыхання, SВRT – стэрэатаксічная экстракраніяльная радіётэрапія.

Дазіметрычнае суправаджэнне і тэхнічны кантроль якасці промневай тэрапіі ў аддзяленні ажыццяўляецца на самым сучасным узроўне з выкананнем усіх міждународных стандартаў, што пацверджана неаднаразовымі інспекцыямі экспертаў Міжнароднага Агенцтва па Атамнай Энэргіі (МАГАТЭ).

Таксама ў аддзяленні праводзіцца ўнутрыполасцевая, унутрытканкавая і аплікацыйная промневая тэрапія (брахітэрапія).

На базе аддзялення праводзіцца лячэнне пухлінаў любых лакалізацый, аднак, профілем аддзялення з’яўляецца промневае/хіміяпромневае лячэнне злаякасных пухлінаў лагва, брушной паражніны, ЦНС, малочнай залозы:

  1. цела і шыйкі маціцы,
  2. похвы,
  3. чалясніцы,
  4. мачавіка,
  5. анальнага канала,
  6. прамой кішкі,
  7. падстраўніцы
  8. печані і жоўцевых пратокаў,
  9. галоўнага мозга і млеча,
  10. малочнай залозы.

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика