Радыялагічнае аддзяленне №2

 

 

Загадчык РЛА №2

Сабалеўская Ірына Генадзьеўна

урач радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі

Тэл. +375 17 292 39 25

Старшая медыцынская сястра вышэйшай катэгорыі

Сняжко Алена Мікалаўна

Тэл. +375 17292 62 39

Урачы аддзялення: ардынатарская: +375 17 292 39 25

Новік Эла Анатольеўна, урач радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі

Русаковіч Анжэла Уладзіміраўна, урач радыяцыйны анколаг вышэйшай катэгорыі

Саламаціна Ала Рыгораўна, урач радыяцыйны анколаг, вышэйшай катэгорыі, апарата рэнтген Т-200

Кісялёва Крыстына Ігараўна, урач радыяцыйны анколаг другой катэгорыі

Санько Галіна Віктараўна, урач радыяцыйны анколаг

Радыёлагічнае аддзяленне №2 аснавана на базе МГКАД у 1992г.

У аддзяленні праводзіцца дыстанцыйная промневая тэрапія і кароткафокусная рэнтгентэрапія. Штогод дыстанцыйную промневую тэрапію атрымлівае каля 750-800 пацыентаў, кароткафокусную рэнтгентэрапію каля 350 пацыентаў.

Асноўным накірункам дзейнасці аддзялення з’яўляецца промневае і хіміяпромневае лячэнне пухлінаў галавы і шыі, лёгкіх, стрававода, малочнай залозы, ЦНС, скуры.

Лячэнне пацыентаў у аддзяленні праводзіцца на высокатэхналагічным абсталяванні з прымяннем мультыдысцыплінарнага падыходу, найноўшых метадаў апраменьвання (3D-CRT, IMRT, IGRT ,VMAT, 4D) і сістемы планавання.

Сумесна з хіміятэрапеўтамі ўкаранёна хіміяпромневае лячэнне мясцова- распаўсюджаннага раку арафарынгеальнай зоны, раку лёгкага, стрававода, што дазволіла дасягнуць поўнага або частковага рэгрэсу пуліннага працэса.

Асабістая ўвага надзялялася  лячэнню базальнаклетачнаму раку скуры. Апраменьванне вядзецца або паверхневымі рэнтгенаўскімі промнямі (блізкафокусная рэнтгена-тэрапія ( апарат рэнтген Т-200,)) або электронамі (бэта-промнямі) на лінейным паскаральніку. Таксама маецца вопыт лячэння рэнтгенаўскімі промнямі непухлінных захворванняў суставаў, пятачных астрогаў.

Урачы аддзялення валодаюць усімі сучаснымі методыкамі планавання і правядзення промневай тэрапіі, медыкаментознага лячэння пацыентаў ,пастаянна ўдасканальваюць свой прафесійны ўзровень.

У аддзяленні праводзіцца промневае або хіміяпромневае лячэнне пухлінаў орафарынгеальнай зоны, лёгкіх,стрававода, ЦНС, скуры.

Высокатэхналагічная дыстанцыйная промневая або хіміяпромневая тэрапія на лінейных паскаральніках праводзіцца пацыентам з наступнымі лакалізацыямі пухлінаў:

  1. Пухліны насаглоткі.
  2. Пухліны паражніны носа і прыдаткавых сулоняў.
  3. Пухліны ротаглоткі.
  4. Пухліны гартані і гартанаглоткі.
  5. Пухліны слінных залозаў.
  6. Рак губы і паражніны рота.
  7. Рэдкія новаўтварэнні галавы і шыі.
  8. Пухліны шыі і пухліны галавы без усталяванага першаснага ачага.
  9. Рак органа слыха.
  10. Рак шчытападобнай залозы.
  11. Рак стрававода.
  12. Рак скуры.
  13. Пухліны цэнтральнай нервнай сістэмы.
  14. Пухліны малочнай залозы.
  15. Пухліны мяккіх тканкаў.
  16. Адэномы гіпофізу.
  17. Мелкаклетачны рак лёгкага.
  18. Немелкаклетачны рак лёгкага.
  19. Мезатэліёма і пухліны вілкавай залозы.
  20. Правядзенне хіміяпромневай тэрапіі любой лакалізацыі, улічваючы паказчыкі і індывідуальны падыход.

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика