Рэнтгенадыягнастычнае аддзяленне

 

 

Загадчык РДА

Сарафанаў Аляксей Сяргеевіч

Тэл. +375 17 202 10 89

Старшы р/лабарант
Юдыцкая Наталля Іванаўна
Тэл. +375 17 290 26 28

Да 1967 года анкалагічны дыспансер меў у сваім складзе адзін рэнтгенаўскі кабінет. Аднак пастаяннае інтэнсіўнае развіццё анкалагічнай службы патрабавала ўдасканалення метадаў дыягностыкі і лячэння, у тым ліку і  метадаў промневай дыягностыкі.

 За апошнія гады рэнтгенадыягнастычнае аддзяленне ператварылася ў адну з буйнейшых дыягнастычных службаў не толькі горада Мінска, але і ўсёй рэспублікі.

Медыцынскі персанал аддзялення займаецца аказаннем спецыялізаванай дыягнастычнай дапамогі насельніцтву (у тым ліку і на платнай аснове) з выкарыстаннем сучасных метадаў промневай дыягностыкі (з прытрымліваннем усіх правіл радыяцыйнай бяспекі пацыентаў і персанала), укараняе ў практыку новыя метады рэнтгеналагічный дыягностыкі, а таксама, штодзён аказывае кансультатыўную дапамогу спецыялістам клінічных падраздзяленняў як анкалагічнага дыспансера, так і іншых лячэбных устаноў горада Мінска.

У аддзяленні працуюць вопытныя кваліфікаваные кадры, шмат маладых перспектыўных спецыялістаў. Рэнтгеналагічную службу дыспансера предстаўляе больш за 20 урачэй рэнтгенолагаў, з іх 4 урача вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі,  11 урачэй першай і другой катэгорый.  

Усе ўрачы аддзялення пастаянна павышаюць свае прафесійныя навыкі як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі (пераважна ў Расійскай Федэрацыі), выступаюць з навуковымі дакладамі на гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, з’яўляюцца членамі міжнародных асацыяцый спецыялістаў па промневай дыягностыцы, аўтарамі і сааўтарамі шэрагу навуконых публікацый па пытаннях промневай дыягностыкі. На базе рэнтгенадыягнастычнага аддзялення пастаянна праходзяць стажыроўку ўрачы-рэнтгенолагі ўсіх лячэбна-прафілактычных устаноў г. Мінска, урачы-інтэрны, ардынатары і аспіранты кафедры промневай дыягностыкі і промневай тэрапіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітета.

Арсенал дыягнастычных магчымасцяў службы промневай дыягностыкі нашага цэнтра значна пашырыўся ў 2014-2015 гадах, за кошт мадэрнізацыі аддзялення з заменай наяўнага і ўсталяваннем іншага 64-спіральнага кампутарнага тамографа GE OPTIMA CT660, уводам у эксплуатацыю высокапольнага апарата магнітна-рэзананснай тамаграфіі Optima MR450w 1.5T MRI, усталяванне ўнікальнага лічбовага мамаграфічнага комплекса Senographe Essential GE MS, SCS France (з магчымасцью стэрэатаксічнай біяпсіі, томасінтеза і кантрастнай спектральнай мамаграфіі).

Усе апараты КТ, МРТ і мамаграфічны комплекс абсталяваны аўтаматычнымі ін’ектарамі для унутрывенага (балюснога) увядзенія рэнтген- і МР-кантрастных прэпаратоў.

Таксама даследванні праводзяцца на мамаграфічнай устаноўцы Siemens "МАММОМАТ-3000" з лічбовай прыстаўка для пункцыйнай біяпсіі, дыстанцыйным рэнгенаўскім комплексе «Apolo» з лічбовай апрацоўкай відэасігнала, рэнтгенаўскіх апаратах Siemens “Sireskop CX” (Германія) і КОСМОС універсал ТОМО/А (РБ), перасовачным рэнтгенаўскім апараце Siemens «Basic 100-30».

Лічбовыя сістэмы промневай дыягностыкі дазваляюць хутка і эфектыўна атрымаць надзейную і дакладную інфармацыю аб паталагічным працэсе, а  выдатная якасць выявы забяспечвае ўрачэй непераўзыйдзеннымі па дакладасці дыягнастычнымі дадзеннымі, што ў сваю чаргу дазваляе даваць пацыентам больш якаснае лячэнне.

Дзякуючы наяўнаму абсталяванню ўрачы-рэнтгенолагі МГКАД маюць магчымасць праводзіць увесь неабходны спектр класічных рэнтгенаўскіх, мамаграфічных, кампутарна-тамаграфічных і МРТ даследванняў (у тым ліку і малаінвазіўных). Урачы і рэнтгеналабаранты аддзялення пастаянна выкарыстоўваюць у сваёй працы спецыялізаваныя методыкі даследванняў. Аддзяленне выконвае больш за 43 тысячы рэнтген-дыягнастычных даследванняў у год. Больш за 30% з іх праводзіцца з ужываннем сучасных рэнтгенакантрастных прэпаратаў.

Унутрывеннае кантраставанне дазваляе істотна палепшыць выяўленне разнастайных, у тым ліку анкалагічных захворванняў, выявіць узровень інвазіі, распаўсюджаннасць паталагічнага працэсу (на падставе чаго сумесна з урачамі-спецыялістамі ацэньваецца магчымасць выканання хірургічнага, хіміятэрапеўтычнага, промневага і іншых відаў лячэння), ажыццяўляць дынамічнае назіранне на працягу ўсяго перыяду адпаведнай тэрапіі.

Інтэграцыя ўсталяваных у дыспансеры рэнтгенаўскіх, КТ і МРТ апаратаў з сістэмай PACS (электронны архіў выяў) дазваляе адразу перадаць вынікі даследванняў урачам-клініцыстам для прыняцця аператыўных рашэнняў аб лячэнні пацыентаў.

Сведения о рентгеновских аппаратах

каб

Внешний вид

Фирма-изготовитель

Марка аппарата

Вид обследования

Название аппарата

№1

001

Siemens

“Sireskop CX” Германия

РЕНТГЕН АППАРАТ

№1 АРО

 

002

 

Передвижной рентгеновский аппарат Basic 100-30 Siemens

Палатный

РЕНТГЕН АППАРАТ

№3

 

003

 

КОСМОС универсал ТОМО/А,  РБ

РЕНТГЕН АППАРАТ

№6

 

004

 

Siemens (Германия)

MAMMOMAT 3000 NOVA

МАММОГРАФИЯ

РЕНТГЕН АППАРАТ

№4

 

005

 

Передвижной ентг.аппарат

Для операционных RADIUS

ОПЕРАЦИОННЫЙ РЕНТГЕН АППАРАТ

 №7КТ2

 

006

 

 

GE OPTIMA CT660

GE Healthcare

Компьютерный томограф

№2

 

007

 

Апполо Италия

РЕНТГЕН АППАРАТ

КТ1

008

GE OPTIMA CT660

GE Healthcare

Компьютерный томограф

МРТ

 

009

 

Optima MR450w 1.5T MRI

GE Healthcare

Магнитно-резонансный
томограф

№8

010

Senographe Essential GE MS,

SCS France

Аппарат цифровой
рентгеновский маммографический

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика