Паслугі
Установа аховы здароўя Мінскі гарадскі кілінічны анкалагічны дыспансер (МГКАД) аказвае спецыялізаваную медыцынскую дапамогу і забяспечвае лячэнне, а таксама дыспансерызацыю пацыентаў з злаякаснымі новаўтварэннямі.
У сваёй дзейнасці яна цесна звязана з агульналячэбнай сеткай, якая ажыццяўляе выяўленне пухлявых і прадпухлявых захворванняў, сімптаматычнае лячэнне пацыентаў злаякаснымі новаўтварэннямі IV-й клінічнай групы.
У УАЗ “МГКАД” выконваецца шырокі спектр хірургічных умяшальніцтваў пры пухлінах:
- скуры,
- шчытападобнай залозы,
- малочных залозаў,
- лёгкіх,
- страўніка,
- тоўстай і тонкой кішкі,
- органаў малога лагва,
- чалясніцы.
Акрамя того, выконваюцца высокатэхналагічныя хірургічныяўмяшальніцтвы такія як рэканструктыўныя аперацыі на жаўцявывоўзячых і мачавыводзячых шляхах, відэаассіставанныя таракальныя аперацыі (выдаленне пухлінаў лёгкіх і міжсцення), мастэктамія з першаснай і адтэрмінаванай мамапластыкай імплантатам.
Праводзяцца хіміятэрапеўтычнае і промневае лячэнне.
На базе ўстановы функцыянуе рэспубліканскі цэнтр пухліннай паталогіі шчытападобнай залозы, у якім аказываецца высокакваліфікаваная дапамога грамадзянам РБ і замежнікам з пухлінамі шчытападобнай залозы.
Прыём жыхароў г.Мінска без накірунку, жыхароў іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян ажыццяўляецца на платнай аснове згодна з «Палажэннем аб аказанні платных паслуг на базе УАЗ «МГКАД».
На платнай аснове таксама выконваюцца дыягнастычныя даследванні па жаданню пацыента без медыцынскіх паказчыкаў.