Аказанне паслуг па накірунках

Кансультатыўна – паліклінічнае аддзяленне УАЗ “МГКАД” з’яўляецца структурным падраздзяленнем УАЗ «МГКАД».

Падставай для прыёму ў кансультатыўна – паліклінічным аддзяленні УАЗ “МГКАД” з’яўляецца накірунак на кансультацыю ўсталяванага ўзора, выдадзены паліклінікай, падначаленай КЗ.

Згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя № 258 ад 03.2012г. і на падставе ліста Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама № 4-05-604 ад 10.03.2000г. пацыенты пры накірунку на кансультацыю ў УАЗ “МГКАД” павінны быць даследваны ў поўным аб’ёме адпаведна пераліку па профілю захворвання і кансультаваны раённым анколагам. Адказнасць за паўнату даследвання і якасць афармлення дакументацыі нясе накіроўваючая медыцынская ўстанова.

Пры накірунку пацыентаў у УАЗ “МГКАД” на консультацыю або лячэнне, абавязкова неабходна ў накірунку да лечачага ўрача адзначыць падрабязна існуючую ў пацыента спадарожную паталогію.

Адбор на кансультацыю да анколага ажыццяўляе загадчык тэрапеўтычным аддзяленнем і ўчастковы ўрач-тэрапеўт і ўрачы іншых спецыяльнасцяў паліклінікі пасля поўнага даследвання пацыента, адпаведна загаду МАЗ РБ №258 «АЛГАРЫТМЫ ДЫЯГНОСТЫКІ І ЛЯЧЭННЯ ЗЛАЯКАСНЫХ НОВАЎТВАРЭННЯЎ» і кансультацыі раённага анколага.

Для пацыентаў пасля выпіскі з стацыянараў і знаходзячыхся на лячэнні падставай для прыёму можа з’яўляцца эпікрыз стацыянарнага лячэння.

Для асоб прызыўнага ўзросту падставай для прыёму з’яўляецца накірунак міжраённых медыцынскіх камісій.

У рэгістратуры кансультатыўна – паліклінічнага аддзялення гарадскога анкалагічнага дыспансера на пацыента афармляецца медыцынская дакументацыя згодна з патрабаваннямі, якія ўстаноўлены Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Абслугоўванне іншагароднега пацыента для кансультацыі і дыспансернага (дынамічнага) назірання ў кансультатыўна - паліклінічным аддзяленні гарадскога анкалагічнага дыспансера ажыццяўляецця па дазволу адміністрацыі, пры сабе неабходна мець дазвол на замацаванне ў гарадской паліклініцы і накірунак.

Пацыент або яго законны прадстаўнік пры звароце ў гарадскі анкалагічны дыспансер па накірунку прадастаўляе медыцынскім працоўнікам рэгістратуры наступныя дакументы:

  • накірунак на кансультацыю;
  • эпікрыз стацыянарнага лячэння (для хворых, якія знаходзяцца ў стацыянары або пасля выпіскі іх з стацыянара);
  • накірунак межраённай медыцынскай комісіі (для асоб прызыўнога ўзроста);
  • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне ўцекача;
  • пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, які прызначаны для выезду за мяжу замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, выдадзены адпаведнымі органамі дзяржавы дзяржаўнай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства або міжнароднай арганізацыяй.

Пры адсутнасці накірунку, пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу і пастаяннае месца жыхарства звярнуўшагася — амбулаторная карта не афармляецца.

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика