Эндаскапічныя дыягнастычныя даследванні

Доктар прызначыў медыцынскую працэдуру пад назвай эзафагагастрадуадэнаскапія (часцей называецца проста гастраскапія) для пастаноўкі або ўдакладнення дыягназу.

Эзафагагастрадуадэнаскапія (ЭГДС) адносіцца да эндаскапічных метадаў даслевання (агляд унутраных органаў з дапамогай эндаскопаў), пры якім аглядваюцца верхнія аддзелы страўнікава-кішачнага тракту: стрававод, страўнік, дванаццаціперсная кішка.

Гастраскапію праводзяць вывучаныя ўрачы-эндаскапісты, якія прайшлі спецыялізацыю. Маніпуляцыя выконваецца пад мясцовым абязбольваннем (арашэнне склізістай глыткі спецыяльным анестэтыкам ).

Пры дапамозе эндаскопа яны паставяць дыягназ. Эндаскоп прадстаўляе сабой длінную тонкую гнуткую трубку з аб'ектывам на канцы. Кіруючы эндаскопам, доктар можа пад кантролем зроку, бяспечна, правесці інструмент у верхнія аддзелы стрававальнага тракту, каб асцярожна даследваць яго ўнутранную паверхню.

Як выконваецца працэдура эзафагагастрадуадэнаскапіі:

  • Пацыента просяць заціснуць зубамі завуснік, праз які праводзіцца трубка эндаскопа, потым просяць расслабіць горла, пад час чаго ўрач уводзіць гастраскоп у стрававод. Пад час правядзення даследвання для памяньшэння ванітных пазываў і непрыемных адчуванняў пацыенту рэкамендуецца спакойна і грыбока дыхаць.
  • Праз прыбор падаецца паветра, з мэтай распраставаць органы верхніх аддзелаў страўнікава-кішачнага тракту.
  • Урач разглядае паверхню стрававода, страўніка і дванаццаціперснай кішкі.
  • Пры неабходнасці праводзіцца фота- або відэаздымка і запіс выявы.
  • Пад час агляду ўрач выконвае біяпсію слізніцы пры дапамозе біяпсійных абцугаў (бярэ кускі тканкі на гісталагічны аналіз). Дзякуючы гэтаму ваш лечачы ўрач можа за дакладнасцю паставіць дыягназ і правесці карэктыроўку лячэння.
  • Таксама па паказчыках праводзяць лячэбныя маніпуляцыі: спыненне крывацёку, выдаленне склізняў, увядзенне лекавых сродкаў.
  • Потым гастраскоп выдаляецца з стрававода. Як правіла, пры простым даследванні з моманту ўвода эндаскопа да яго выдалення праходзіць 2-3 хвіліны.

Калонаскапія гэта даследванне тоўстага кішачніка пры дапамозе спецыяльнага зонда (калонаскопа). Сучасны чалавек перагружаны мноствам інфармацыі па любому медыцынскаму пытанню, часта процілеглай, а часам і недакладнай. Калонаскапія тут не выключэнне. Так, ужо даўно за ёй замацавалася дрэнная рэпутацыя. Але ў наш час гэта адбываецца незаслужана. Пры сучасным тэхнічным абсталяванні і належнай кваліфікацыі ўрача, большасць пацыентаў пры даследванні адчуваюць толькі мінімальны дыскамфорт. Таксама, магчыма, абязбольванне працэдуры з дапамогай медыкаментознага сну (седацыя). Седацыя – гэта метад абязбольвання, калі з дапамогай спецыяльных прэпаратаў пацыента пагружаюць у стан паверхневага наркозу (медыкаментозны сон). Для гэтага звычайна выкарыстоўваюць тыя ж лекавыя сродкі, што і для прымедыкацыі пры хірургічных маніпуляцыях. Часцей за ўсё гэта такія прэпараты, як прапол. На працягу ўсяго часу, пакуль праводзіцца эндаскапічнае даследванне, побач з хворым знаходзіцца ўрач-анестэзіёлаг.

У нашай установе пасля заканчэння працэдуры калонаскапіі пад седацыяй пацыент дастаўляецца ў камфортную палату абуджэння, дзе ён знаходзіцца пад назіраннем мед. персаналу на працягу 1-2 гадзін (час залежыць ад самаадчування пацыента) і толькі пасля гэтага адпускаецца дамоў.

Калонаскапія праводзіцца шляхам увядзення ў прамую кішку эндаскопа – гнуткага тонкага апарата, абсталяванага светаводам і відэакамерай. Дзякуючы яркаму асвятленню і высокай раздзяляльнай здольнасці забяспечваецца пільны агляд слізніцы. Гэта даследванне дазваляе ацаніць стан тоўстага кішачніка на працягу ўсёй яго дліны. Урач можа ўбачыць усе магчымыя змены кішачнай сценкі на самых ранніх стадыях. Пад час працэдуры вас запытаюць павярнуцца на спіну, правы або левы бок (калі калонаскапія праходзіць без седацыі ). Пры праходжанні анатамічных выгінаў урач, або медсястра кантралюе рукой праз брушную сценку, як рухаецца апарат.

Пры паталагічных станах для ўдакладнення дыягназу выконваецца біяпсія (узяцце кавалачку тканкі на даследванне).

  • Калі ж необходна калонаскапія:Пры наяўнасці трывожных сімптомаў, такіх як выдзяленне крыві або склізі з тоўстай кішкі, боль або ўздуцце жывата, парушэнне стулу ( ляксы або зацвердзі ), калі пацыент адносіцца да групы рызыкі: былі выяўлены склізні або пухліны ў сваякоў, або ў дадзенага пацыента, раней выконваліся аператыўныя ўмяшальніцтвы на тоўстую кішку ( выдаленне пухліны ), пацыенты з язвеным калітам і хваробай Крона, пры змене лабараторных паказчыкаў : падзенне ўзроўня гемаглабіну, павелічэнне ХАЭ, павелічэнне ўзроўню спецыфічных онкамаркераў, наяўнасць скрытай крыві ў кале. Акрамя гэтага, людзям старэй за 45 год таксама рэкамендуецца прайсці працэдуру калонаскапіі ў дыягнастычных мэтах (нават пры адсутнасці скарг і трывожных сімптомаў).
  • Як рыхтавацца да калонаскапіі:Падрыхтоўка адбываецца пры дапамозе сучасных прэпаратаў, якія змяшчаюць макрагол : фортранс ( Францыя ), эндафальк ( Германія ), мавіпрэп ( Велікабрытанія ), д - фаржэкт ( Беларусь ).

Падрыхтоўка ўключае ў сябе два этапы.

  • Першы этап . За 2-3 дні да даследвання пацыенту неабходна прытрымлівацца дыеты. Пад неабходнай дыетай маецца на ўвазе абавязковае выключэнне з рацыёну ежы багатай абалонінай. Да прадуктаў для выключэння адносяцца: садавіна і агародніна (як свежая, так і вараная), зеляніна, злакавыя (крупы, рыс, аўсянка), бабовыя (фасоля, гарох), грыбы, ягады і чорны хлеб, булачкі з макам. Пад час падрыхтоўкі можна ўжываць булён, адварное мяса, рыбу, курыцу, сыр, белы хлеб, масла, печыва.

Памятайце, абмежаванне дыеты мае вельмі важнае значэнне! Невыкананне гэтага правіла можа звесці на нет усю далейшую падрыхтоўку і саму працэдуру калонаскапіі.

  • Другі этап. Прэпараты макрагола прымаюцца напярэдадні даследвання, прыблізна з00 і да 22.00. Препатары расчыняюцца ў вадзе і прымаюцца ў выглядзе вадкасці ( 3-4 літры ). Пажадана прэпарат прымаць невялікімі порцыямі, па глыточку, забяспечваючы раўнамернае паступленне прэпарата ў арганізм. Пад час прыёму прэпарата забараняецца прыём цвёрдай ежы, можна піць у невялікай колькавці ваду ( пры прыёме прэпарата мовіпрэп колькасць вады павялічваецца, адпаведна з інструкцыяй ). Не забараняецца пры гэтым прымаць неабходныя медыкаменты ( напрыклад сардэчна-сасудзістыя, гіпатэнзіўныя і г.д. ).

Для правядзення эндаскапічных умяшанняў ( калоноскапіі ) з дапамогай седацыі ( медыкаментозны сон ), пацыенту неабходна выканаць наступны пералік аналізаў:

  • 1 – аналіз крыві агульны
  • 2 – аналіз крыві біяхімічны ( глюкоза, мачавіна , крэацінін, калій )
  • 3 – ЭКГ з расшыфроўкай.

Усе аналізы даследванняў сапраўдныя на працягу 10-14 дзён.

 Назва платнай медыцынскай паслугі 

Адзінка вымярэння 

Тарыф з улікам лекавага і расходнага матэрыялу ў беларускіх рублях

1

2

3

4

6.1.3.

Эзафагагастрадуадэнаскапія(уключаючы ўзяцце на гісталагічнае даследванне матэрыялу і кансультацыю ўрача -эндаскапіста).

даследванне

48.12

6.1.12.

Ректасігмакалонаскапія(уключаючы ўзяцце на гісталагічнае даследванне матэрыялу і кансультацыю ўрача -эндаскапіста).

даследванне

68.10

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика