Парадак падачы электроннага звароту

Адпаведна артыкулу 24  Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон)  да зваротаў прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:

  1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
  2. Пісьменныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
  • назву і (або) адрас арганізацыі або пасадыЯ асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы);
  • выкладанне сутнасці зварота;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
  1. Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў адпаведна з формай кнігі заўваг і прапаноў, усталяванай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  2. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Не дапушчаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў.

Згодна з артыкулам 23 Закону ананімныя звароты, гэта значыць звароты заяўнікоў, у якіх не адзначаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна або адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы) або назва юрыдычнай асобы (поўнае або скарочанае) або яго месца знахождання, не падлягае разгляданню, калі яны не змяшчаюць звестак аб рыхтуючымся, учыняемым або ўчынённым злачынстве.

Згодна за артыкулам 25 Закону Электронныя звароты накіроўваюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі праз глабальную кампутарную сець Інтэрнэт на адрас іх электроннай пошты або размяшчаюцца ў спецыяльнай рубрыцы на іх афіцыйных сайтах у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт адпаведна з устаноўленымі заканадаўствам патрабаваннямі да зместу адпаведных сайтаў.

Электронныя звароты павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы);
  • выкладанне сутнасці звароту, а таксама адрас электроннай пошты заяўніка.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіраваннем заявы ў электроннай форме.

Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011г. № 300-З 2 “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб” прадугледжаны наступныя правы і абавязкі заяўнікоў:

Заяўнікі маюць права:

  • падаваць звароты, выкладаць довады службовай асобе, якая праводзіць асабісты прыём;
  • знаёміцца з матэрыяламі, якія непасрэдна адносяцца да разглядання зваротаў, калі гэта не закранае правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб і ў матэрыялах не змяшчаюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную і (або) іншую таямніцу, якая ахоўваецца законам;
  • прадстаўляць дадатковыя дакументы і (або) звесткі або звяртацца з просьбай аб іх патрабаванні ў выпадку, калі патрабаванне такіх дакументаў і (або) звестак не кранае правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб і ў іх не змяшчаюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную і (або) іншую таямніцу, якая ахоўваецца законам;
  • адклікаць свой зварот да разглядання яго па сутнасці;
  • атрымліваць адказы на звароты;
  • абскарджваць у ўсталяваным парадку адказы на звароты і рашэнні аб застаўленні зваротаў без разглядання па сутнасці;
  • ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжанныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Заяўнікі абавязаны:

  • выконваць патрабаванні гэтага Закона;
  • ветліва ставіцца да працоўнікаў арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх працоўнікаў, не дапушчаць ужывання нецэнзурных або абразлівых слоў і выразаў;
  • своечасова інфармаваць арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў аб змене свайго месца жыхарства (месца знаходжання) або месца знаходжання ў перыяд розгяду звароту;
  • выконваць іншыя абавязкі, якія прадугледжаны гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

Парадак абскарджвання адказаў на звароты

Адпаведна з артыкулам 20 Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разглядання па сутнасці могуць быць аскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.

Вышэйстаячай арганізацыі у адносінах да УАЗ «Мінскі гарадскі кілінічны анкалагічны дыспансер» з’яўляецца Камітэт па ахове здароўя Мінгавыканкама: г. Мінск, вул. Маякоўскага, 22, корпус 2.

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разглядання па сутнасці пасля аскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд у парадку, усталяваным заканадаўствам.

Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі было прынята рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.

Згодна з артыкулам 24 Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» адказ арганізацыі ў прадастаўленні кнігі заяў і прапаноў можа быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.

Адмова ў прадастаўленні кнігі заяў і прапаноў пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд у парадку, усталяваным заканадаўствам.

Згодна з артыкулам 26 Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» за парушэнне парадку разгляду зваротаў арганізацый, іх службовыя асобы і работнікі, нясуць адказнасць загона з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Адпаведна з артыкулам 27 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» падача заяўнікамі зваротаў, якія змашчаюць паклёп або абразу, або ўчыненне імі пры падачы і разгляданні зваротаў іншых супрацьпраўных дзеянняў прыводзять да адказнасці згодна з заканадаўчымі актамі.

© 2022 УЗ “Минский городской клинический онкологический центр”

Яндекс.Метрика